Адбельванне зубоў
На сённяшні дзень большасць людзей, якія жывуць на планеце, аб’ядноўвае жаданне мець бліскучую ўсмешку. Нашы зубы падвяргаюцца сталаму ўплыву розных фарабавальнікаў, якія знаходхяцца ў харчовых прадуктах, напоях, лекавых прэпаратах, тытуні і касметычных сродках. Як вынік, узнікае дыскаларыт — змена колеру зуба. Нярэдка прычынай змянення колеру з’яўляецца траўма зуба альбо яго эндадантычнае лячэнне, а таксама парушэнне працэсу фармавання і паспявання зубоў.
Выбар сродкаў і метадаў адбельвання дастаткова шырокі. Самае простае і даступнае — выкарыстанне адбельваючых паст, спецыяльных палосак і г. д. Аднак канцэнтрацыя актыўных рэчываў ў іх недастаткова высокая для якаснага адбельвання, а вынік ад іх карыстання непрацяглы.
Адбельванне зубоў — гэта хімічны працэс акіслення, пры якім адбываецца змяненне колеру зубоў ад цёмнага да светлага. Механізм дзеяння адбельваючых сістэм заснаваны на эфекце вылучэння вольных радыкалаў кіслароду, якія пранікаюць у дэнцін і эмаль, выклікаючы акісляльнае рашчапленне пігментаў, у выніку чаго зуб робіцца бялей.
Дабіцца па-сапраўднаму бліскучай усмешкі і захаваць яе на доўгі час магчыма толькі з дапамогай ПРАФЕСІЯНАЛЬНЫХ МЕТАДАЎ
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАВЯДЗЕННЯ АДБЕЛЬВАННЯ ЗУБОЎ:
- Адбельваць можна толькі здаровыя зубы!
- Прафесіянальнае адбельванне патрабуе папярэдняй падрыхтоўкі!
- Адбельваюцца толькі ўласныя зубы: сродкі, якія выкарыстоўваюцца, не здольны адбеліць ужо існуючыя пломбы, каронкі, масты, вініры і г. д., таму адбельванню зубоў папярэджвае стаматалагічная рэстаўрацыя ці артапедычныя работы.
- Пры наяўнасці зубных камянёў і налёту праводзіцца прафесійная гігіена пустоціны рота: гэта дасць магчымасць дакладна вызначыць колер зубоў і дапаможа пазбегнуць магчымы запаленчы працэс дзяснаў.
«ОФІСНАЕ» АДБЕЛЬВАННЕ ЗУБОЎ:
- Ажыццяўляецца пад кантролем урача-стаматолага.
- Працэс адбельвання зусім бязбольны.
- Працэдура адбельвання не займае шмат часу: працягласць «офіснага адбельвання» — ў сярэднім 45-60 хвілін.
- Дамагчыся жаданых вынікаў можна за 1-3 візітаў (у залежнасці ад ступені афарбаванасці зубоў).
ДАМАШНЯЕ АДБЕЛЬВАННЕ ЗУБОЎ:
- Праводзіцца пацыентам самастойна ў хатніх умовах.
- Магчыма як дзеннае, так і начное адбельванне зубоў.
- Эфект з’яўляецца на 4-5 дзень і паступова ўзмацняецца. Важна разумець, што, які б метад вы ні выбралі, шматлікія лабараторныя даследаванні і клінічныя выпрабаванні паказалі, что працэдура адбельвання абсалютна бяспечная, бясшкодная і эфектыўная пры ўмове дакладнага выканання паказанняў і схемы карыстання адбельваючай сістэмы.
Аднак вядомы і супрацьпаказанні да адбельвання зубоў: узрост пацыентаў да 16-18 гадоў; цяжарнасць і кармленне грудзьмі; наяўнасць алергічнай рэакцыі на адбельваючы прэпарат; змяньшэнне эмалі ў выніку паталагічнай ці ўзроставай сціраемасці зубоў; глыбокія расколіны на паверхні эмалі; наяўнасць аголеных шыек зубоў, клінавідных дэфектаў; у працэсе артадантычнага лячэння; не саніравання пустоціны рота (другасны карыес, запаляльныя захворванні парадонта ў стадыі абвастрэння) і другія.
Таму кожнае, амаль самастойнае дамашняе адбельванне павінна пачынацца з кансультацыі стаматолага. Калі вы па-ранейшаму лічыце, что ваша ўсмешка недастаткова асляпляльная, запрашаем на адбельванне зубоў.