Пратэзаванне
Сучаснае зубное пратэзаванне — гэта комплекс методык аднаўлення зубнога рада ў пацыентаў як пажылога, так і маладога ўзросту, страціўшых зубы по розных прычынах.
Наяўнасць добра абсталяванай зубатэхнічнай лабараторыі, спецыялісты якой здольны выканаць самыя складаныя віды работ па пратэзаванню (няздымнае і здымнае пратэзаванне, металакераміка і г. д.).
Існуюць тры асноўныя віды пратэзавання зубоў:
- Здымнае пратэзаванне. Гэты від аднаўлення на сённяшні дзень з’яўляецца самым распаўсюджаным і зручным. Гэтыя пратэзы могуць быць як поўнымі, так і частковымі, за німі проста даглядаць, аднак яны маюць некаторыя абмежаванні пры харчаванні. Асабістую папулярнасць здымныя пратэзы заслужылі за свае добрыя суадносіны кошту і якасці. Такія пратэзы каштуюць нядорага, але праслужаць Вам доўга.
- Няздымнае пратэзаванне ўяўляе сабою ўсталёўку пратэзаў на працяглы час. Як правіла, такія пратэзы выконваюцца з металакерамікі, а для іх усталёўкі зубы абточваюцца і дэпульпуюцца. Такія пратэзы маюць дэмакратычны кошт і карыстаюцца папулярнасцю, асабліва ў людзей старэйшага пакалення.
- Бюгельнае пратэзаванне ўяўляе сабою ўсталёўку часткова здымнага пратэзу. Асновай для такога пратэзу з’яўляюцца металічныя дугі, якія забяспечваюць фіксацыю канструкцыі на сківіцы. Сучасныя матэрыялы дазваляюць рабіць такія пратэзы надзейнымі і знешне прывабнымі для чалавека.
Таксама праводзім артапедычнае лячэнне зубоў з павышанай сцірайнасцю цвёрдых тканін, часовае (сталае) шынаванне рухомых зубоў. Рэканструюем каронкавыя часткі дэвіталізаванага зуба ўкладкай, рознымі штыфтава-кульцёвымі каструкцыямі і праводзім артапедычные лячэнне захворванняў
Пры неабходнасці пацыентам праводзіцца тэрапеўтычная і хірургічная падрыхтоўка да пратэзавання.
У ААТ «Медыцынская ініцыятыва» выкарыстоўваюцца сучасныя тэхналогіі, якія дазваляюць дакладна падабраць патрэбны менавіта Вам памер, колер і форму новага зуба. Сёння зубныя пратэзы трывалыя, зручныя і валодаюць касметычным эфектам.